Пра праект

Vitaem – гэта гандлевая марка сучасных сувеніраў пра Беларусь. Аднойчы ўбачыўшы, што ў Беларусі нацыянальныя сувеніры прадстаўлены ў асноўным аўтэнтычнымі рэчамі, пераважна ручнога вырабу, нам прыйшла ідэя вытворчасці новых прома сувеніраў, аб’яднаных у асобныя калекцыі. 

У 2010 годзе мы распрацавалі і пачалі вытворчасць простых, але яркіх, адказваючых духу часу, сувеніраў невысокага кошту. Прадукцыя даволі хутка стала папулярнай і мы пачалі пашыраць калекцыі і павялічваць аб’емы вытворчасці. 

Асноўнай мэтай для сувеніраў Vitaem мы лічым папулярызацыю Беларусі як краіны для турыстаў, а таксама выраб рэчаў з нацыянальным характарам для саміх жыхароў краіны. 

Сувеніры Vitaem ужо паццвердзілі сваю актуальнасць і папулярнасць. Хаця калекцыі ўжо даволі разнастайныя, мы працягваем кожны дзень працаваць над пашырэннем асартыменту вырабаў і месцаў іх продажу, каб пакупнікам лягчэй было набыць іх для сябе ці ў падарунак сябрам.  

Вялікую ўвагу мы удзяляем нашым партнерам. Мы працуем над гандлевым абсталяваннем, паляпшаем сэрвіс, рэкламуем вырабы. 

Мэты

Што такое сувенір? Нацыянальны сувенір? Гэта не проста рэч, якую госці набываюць на памяць аб падарожжы. Гэта не проста тавар, які павінен прынесці прыбытак вытворцу. Гэта рэч, якая адлюстроўвае культуру і гісторыю краіны ці месца. 

Мы робім прома-сувеніры пра Беларусь. Наша галоўная мэта папулярызацыя брэнда Беларусь праз сучасны фармат сувеніраў.

Гiсторыя маркі Vitaem

2015 год 

Калекцыя сувеніраў Vitaem папоўнілася чацвертай серыяй - "ВЫШЫВАНКА". Таксама з'явіліся новыя віды прадуктаў, такія як нататнікі і бранзалеты. Колькасць месцаў рэалізацыі хутка расце.

2014 год 

Аднаўляем дызайн другой, самай папулярнай серыі. З’яўляецца трэццяя серыя сувеніраў. Колькасць артыкулаў прадукцыі перавысіла 100 адзінак...

Мы працягваем развівацца!

2013 год 

Мы аднаўляем дызайн першай серыі. Пашыраем колькасць вырабаў. Прадаем амаль 20 000 адзінак сувеніраў пра Беларусь.

2012 год 

Першая серыя сувеніраў пра Беларусь ужо налічвала каля 15 відаў тавараў, і мы пачалі працу над другой серыяй. У гэтым годзе мы прадалі больш за 10 000 адзінак сувеніраў. 

2011 год 

Створаны першыя дызайны для будучай каллекцыі. У канцы года зьявіліся першыя вырабы.1 верасня мы лічым днем нараджэння праекта Vitaem

2010 год 

З’явілася ідэя стварэння калекцыі нацыянальных сувеніраў. Але гэта павінны былі быць не класічныя рэчы накшталт саломкі, цэглы ці драўніны, а прома сувеніры. Фармат, які шырока распаўсюджаны ва ўсім свеце. Нарадзілася імя для праекта - Vitaem